Вучні 9-х класаў наведалі Гродзенскі дзяржаўны археалагічны музей

15.05.2024

15 мая 2024г. вучні IX В,Г,Д,Ж класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа 27 імя В. В. Юртава г. Гродна" наведалі Гродзенскі дзяржаўны археалагічны музей, размешчаны ў адноўленым будынку Старога каралеўскага замка. Наведванне музея было для вучняў цікавым і пазнавальным. Музейныя экспазіцыі не пакінулі нікога раўнадушным. Супрацоўнікі музея цікава прааналізавалі гістарычную інфармацыю. Цікавы інтэр'ер, унікальныя экспанаты, мастацкае аздабленне пакояў выклікалі захапленне. Асаблівую цікавасць выклікалі экспазіцыі "Забудова Замкавай гары", "Барацьба з крыжаносцамі", "Вялікае Княства Літоўскае ў эпоху Лівонскай вайны", "Зброя старажытных часоў". Вучні даведаліся пра цікавыя факты з жыцця караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Навінка музея - інтэрактыўныя вітрыны з сэнсарнымі экранамі.
Вучні мелі магчымасць прагуляцца па ўнутраным дворыку замка, разгледзець ляпніну і вонкавыя дэкарацыі пабудоў.
На аглядавай пляцоўцы палюбаваліся відамі на раку Нёман, Новы замак, Каложскую царкву

поделиться в: