19 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры была праведзена этнаграфічная экскурсія "Зямля пад белымі крыламі" ў 6Д класе.
Вучні пашырылі веды пра свой родны край, беларускую культуру, даведаліся пра ўзаемасувязь культуры і быту, азнаёміліся з прадметамі побыту і прыладамі працы беларусаў.
Дзеці з задавальненнем уключаліся ў размову, дзяліліся сваімі ведамі, здагадкамі.
Кожны жадаючы мог патрымаць у руках прылады працы, а таксама паспрабаваць карыстацца імі.
Экскурсія вельмі спадабалася і нікога з дзяцей не пакінула абыякавым!
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з'явы, удасканалення ведаў па беларускай мове ў ДУА “Сярэдняя школа 27 імя В. В. Юртава г. Гродна” 21 лютага 2024 года быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
21.02.2024 у 8 класах прайшла інтэлектуальная гульня "Скарбы роднай мовы", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзякуючы мерапрыемству вучні паказалі сваю пазнавальную актыўнасць, маўленчую культуру, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Пераканаліся ў тым, што наша мова - прыгожая, спеўная, вобразная, сакавітая. Дзякуючы ёй людзі разумеюць адзін аднаго, набываюць веды, дасягаюць сваёй мэты. Мова - душа народа, яго галоўны скарб.
21.02.2024 г. у ДУА "Сярэдняя школа 27 імя В. В. Юртава г. Гродна " для вучняў 6 класаў была праведзена пазнавальная гульня "Народныя скарбы". Вучні з захапленнем адгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкi, збіралі "рассыпаныя прыказкі", перакладалі тэксты, чыталі вершы. Інтэлектуальная гульня дала магчымасць дзецям не толькі праверыць, але і паглыбіць свае веды, праявіць кемлівасць і знаходлівасць.
21.02. У рамках тыдня беларускай мовы прайшоў турнір перакладчыкаў сярод вучняў 10-х класаў, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні з задавальненнем выконвалі заданні, праяўляючы інтэлектуальныя здольнасці, маўленчую культуру, паглыблялі веды. Мерапрыемства паказала, што вучні з павагай адносяцца да роднай мовы, праяўляюць заклапочанасць яе будучыняй, разумеюць, што мова - гэта галоўны скарб народа.
21.02.2024 г. у ДУА "Сярэдняя школа 27 імя В. В.Юртава г.Гродна" для вучняў 9 класаў была праведзена літаратурная гасцёўня "Песняры роднай зямлі". Падчас мерапрыемства гучалі фрагменты з песень на словы Я.Купалы ў выкананні ансамбля "Песняры", дэманстраваўся відэафільм "Запрашаем да Купалы". Кніжная выстава "Песняры роднай зямлі" пазнаёміла з творчасцю знакамітых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гучала цудоўная беларуская мова, вучні з захапленнем чыталі вершы паэтаў. А напрыканцы ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні паглядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутых песняроў, у выкананні беларускіх спевакоў.
22 лютага 2024г. у дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа 27 імя В.В. Юртава г. Гродна" ў рамках прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5А,В класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў "Паклон вам, песняры!"
Прагучалі вершы таленавітых стваральнікаў неўміручых паэтычных твораў - Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
Вучні прыгадалі дзіцячыя гады паэтаў, іх захапленні, цягу да кніг і ведаў.
Журы, у якое ўвайшлі вучні 9-х класаў, адзначыла эмацыянальныя і артыстычныя выступленні Абухоўскай Аліны, Алясюк Соф'і, Антушэўскага Марка, Гормаш Арыны. Віншуем пераможцаў!
22.02. 2024 г. У ДУА"Сярэдняя школа 27 iмя В. В. Юртава г. Годна" адбылася вiктарына для 5-ых кл. "У гасцях у казкi". Вучнi з задавальненнем выконвалi заданнi, разгадвалi рэбусы, крыжаванкi, паказвалi свае сцэнiчныя здольнасцi. Падчас мерапрыемства вучнi паглыбiлi свае веды, а таксама праявiлi кемлiвасць, знаходлiвасць, артыстычнасць i адчулi дух спаборнiцтва.
24 лютага 2024 г. вучні ДУА "Сярэдняя школа 27 імя В. В. Юртава г. Гродна" сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай гасцёўні “Свята роднай мовы”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаўся 21 сакавіка і пад знакам якога праходзіў увесь гэты тыдзень. На сустрэчу з вучнямі была запрошана Вікторыя Валер’еўна Смолка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі . Вікторыя Смолка пакінула аб сабе самыя добрыя ўражанні ўсіх прысутных. Гучалі паэтычныя радкі нашай роднай беларускай мовы. Было вельмі прыемна чуць іх ад самой пісьменніцы . І гэта падкрэслівала галоўную мэту літаратурнай праграмы: адзначыць асаблівасць і непаўторнасць паэтычнага беларускага слова, бо ў кожнага народа ёсць свае творцы, свае паэты, ёсць яны і на нашай гродзенскай зямлі.
Шчырыя словы ўдзячнасці былі выказаны ўдзельнікамі літаратурнага свята ў адрас нашай госці:“Як жыватворнай расою, падпіталі мы свае душы прыгожым і трапяткім словам, калі слухалі цудоўныя вершаваныя радкі вытанчанай, добрай і светлай паэзіі, асабліва на роднай мове".