Мероприятия в рамках декады начальной школы

27.01.2024

 


26 студзеня былі падведзены вынікі Дэкады пачатковай школы. Прайшла ўрачыстая лінейка, на якой самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, інтэлектуальных турніраў, конкурсаў атрымалі граматы. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце шчыра падзякавала ўзнагароджаных і пажадала ім далейшых поспехаў.


Фінальнай кропкай тыдня Пачатковай школы стаў брэйн-рынг "Беларусь ад А да Я". У ім прынялі ўдзел вучні трэціх і чацвёртых класаў. Мэтай гульні было выхаванне у дзяцей пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю краіну. З лікам 14:9 перамагла каманда Родны кут.


25.01.2024

Сённяшні дзень дэкады пачатковых класаў быў прысвечаны беларускім святам. У час гульні "Кола загадак", пры праглядзе прэзентацыі "Святочныя традыцыі беларусаў", выставы малюнкаў "Цудоўныя святы" вучні змаглі ўзнавіць і пашырыць веды аб традыцыйных беларускіх святах, навучыліся адрозніваць іх асаблівасці, вымаўляць іх назвы.
Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі таксама выхаванню любові да роднага краю, беларускай мовы, пачуццё гонару за сваю Радзіму.


24.01.2024

Чарговы дзень Дэкады пачатковай школы быў прысвечаны спорту. Вучні з захапленнем расказвалі пра свае дасягненні ў спартыўных секцыях. Шмат цікавых звестак пра сваіх аднакласнікаў пачули дзеці на прэзентацыі спартыўных секцый. Вучні даведаліся пра дасягненні беларускага спорту праз прагляд тэматычных відэаролікаў. Дынамічны перапынак паказаў, што шмат дзяцей выконваюць комплекс ранішняй зарадкі, каб быць здаровым і энэргічным на працягу дня. Дзень прайшоў цікава і натхнёна для ўсіх.


23.01.2024 

Другі тыдзень вучні прымаюць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных роднаму краю, яго прыгажосці. І 23 студзеня-не выключэнне. Вучні пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі беларускай зямлі. У завочнае падарожжа "Іх імёнамі названы вуліцы" накіраваліся вучні трэціх і чацвёртых класаў. З беларускімі касманаўтамі дзяцей пазнаёмілі другакласнікі.
Усе мерапрыемствы накіраваны на развіццё патрыятызму, любові да роднай краіны.


22.01.2024

Усё тут блізка, дорага і родна:
Старыя вуліцы, касцёльныя званы.
Гасцей вітае рупны горад Гродна —
Прыгожы горад, цэнтр абласны.

Сённяшні дзень дэкады пачатковых класаў быў прысвечаны гораду Гродна.
Вучні разам з настаўнікамі здзейснілі віртуальнае падарожжа па нашым горадзе. Упэўніліся, што гэты старажытны горад захоўвае вялікую колькасць сюрпрызаў для дапытлівага вока.
Падарожжа ў старажытны Гродна, цікавае, займальнае, змястоўнае, яшчэ раз нагадала вучням, у якім багатым гісторыяй горадзе ім пашчасціла нарадзіцца.


15.01.2024

Неба чыстае і глыбокае,
І бярозавы ціхі гай…
Беларусь мая, сінявокая,
Беларусь мая, родны край!

У рамках дэкады пачатковай школы «Зямля пад белыми крыламі» прайшлі наступныя мерапрыемствы: віктарына “Ці ведаю я Беларусь?”, хвілінка ведаў “Беларусь у лічбах”, эрудыт-лато.

Усе мы вельмі ганарымся нашай краінай за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, мову, яркасць фарбаў. За тое, што можам жыць, жыць вольна, без прыгнёту і страху за свае жыццё, жыццё нашых родных, сяброў і знаёмых. Мы любім цябе, Беларусь!


16.01.2024

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Другі дзень дэкады пачатковай школы быў прысвечаны роднай мове. Ён прайшоў пад дэвізам "Не проста ў словы я гуляю, на мове роднай размаўляю".
Удзельнічаючы ў конкурсе "Слоўнік у малюнках" (1 класы), гульні "Гаворым па-беларуску"(2 класы), конкурсе "Пошта дзеда-Словаведа" (3-4 класы) дзеці змаглі адчуць,наколькі багатая,мілагучная і прыгожая наша мова. А таксама паказалі свае веды і моўную эрудыцыю.


17.01.2024 

3 Дзень Дэкады пачатковай школы быў прысвечаны розным відам мастацтва. Сярод 3 і 4 класаў прайшоў конкурс вершаў "Мой родны кут". Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі граматы і дыпломы. Цікавым атрымаўся і конкурс юных мастакоў "Маленькія Маляванычы". Атрымалася прыгожая выстава дзіцячых малюнкаў. Тэатральная майстэрня запрасіла на прадстаўленне беларускай казкі "Як кот звяроў напалохаў". Удзячныя гледачы апладысментамі праводзілі юных артыстаў. Бібліятэчная выстава пазнаёміла з кнігамі вядомых беларускіх пісьменнікаў. Дзень быў натхнёны цікавымі падзеямі.


Творческое объединение "Театр-студия" приняло участие в декаде Начальной школы. Ребята выступили перед своими ровесниками со сказкой "Как кот зверей напугал". Зрители тепло встретили и проводили бурными аплодисментами после просмотра сказки юных артистов.


18.01.2024

Чацвёрты дзень Тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам "Мой родны кут, як ты мне мілы....". Вучні прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: "Цуды роднай прыроды" ( Поле цудаў), віктарына "У свеце жывёл". Трапілі ў завочнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніках Беларусі. Прысвяцілі ўрок пазакласнага чытання прыгажосці беларускай прыроды.
Усе мерапрыемствы накіраваны на ўдасканаленне ведаў вучняў аб сваёй Радзіме, красотах беларускіх краявідаў, на развіццё пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў, выхаванне любві да сваёй Радзімы.


19.01.2024

Сённяшні дзень у пачатковай школе быў прысвечаны жудасным старонкам гісторыі. Настаўнікі на шматлікіх подзвігах, здзейсненых у гады вайны на беларускай зямлі, паказалі вучням, як мужна і рашуча баранілі ад ворага савецкія людзі родную зямлю і ў гэтай гераічнай барацьбе атрымалі перамогу над фашыстамі. Сучасныя дзеці пісалі сачыненні-звяртанні да школьнікаў ваенных гадоў, падарожнічалі па мемарыялах Беларусі.


 

поделиться в: